╠рэфхы№°Єрь ╬ёшя - ┬хЁ°√ (═р ┴хыюЁєёёъюь ▀ч√ъх)
Восiп Мандэльштам
ВЕРШЫ
* * *
Маё жыцьцё сухое
Агонь амаль даеў,
Ня каменю затое,
А дрэву ўзношу сьпеў.
I лёгка ўсё i груба.
I з аднаго бруска
I сарцавiна дуба,
I вёслы рыбака.
Мясiце палям плечы,
Крычыце, малаткi,
Пра рай драўляны - рэчы
Там лёгкiя такi.
* * *
Нi пра што ня трэба гаварыць,
I ня варта хоць чаму вучыць,
I самоце верыць, як сьпярша,
Цёмная зьвярыная душа:
Хоць чаму ня хоча навучыць,
I зусiм ня ўмее гаварыць.
Маладым дэльфiнам па вiрах
У Сусьвеце сiвым гонiць страх.
* * *
У iмжы гукам гулкi прытулак.
Лес прагнаў вечны страх за красу.
Лёгкi крыж свой самотных прагулак
Я пакорлiва зноў панясу.
Зноўку да раўнадушнай айчыны
Узьляцiць дзiкай качкай папрок, -
I да змроку жыцьця я прычынны,
Дзе самотнае ўсё як знарок!
Грымнуў стрэл. Над азёрцам спакойным
Крылы качак цяжэй ад смалы,
I быцьцём зьлюстраваным падвойным
Адурманены соснаў ствалы.
Неба дзiўнае з водсьветам цьмяным -
Боль, сусьвету стуманены боль -
О, дазволь быць таксама туманным
I цябе не кахаць мне дазволь!
* * *
О неба, ты мне будзеш сьнiцца звонка!
Ня можа быць, каб ты асьлепла зблiзку,
I дзень згарэў, як белая старонка:
Панюшка дыму i панюшка прыску!
* * *
Няхай iмёны пышных гарадоў
Слых лашчаць значнасьцю ў зьнiкомай мэце.
Ня горад Рым жыве сярод вякоў,
А месца чалавекава ў сусьвеце.
Iм авалодаць тужацца цары,
Апраўдваць войны сьвятары гатовы,
А безь яго, як тыя сьмецьця сховы,
Нiкчэмныя палацы й алтары.
* * *
Сёстры - грузь i пяшчота, аднальковыя вашы прыкметы.
Медунiцы i восы прагна ружу сьцяжэлую ссуць.
Чалавек памiрае. Пясок астывае нагрэты,
I ўчарашняе сонца на чорных насiлках нясуць.
Ах, пяшчотныя сеткi i важкiя соты!
Камень зрушыць лягчэй, чым iмя тваё паўтарыць.
Анiчога ў мяне акрамя аднае турботы, -
Залатое турботы, як часу паклажу збыць.
П'ю паветра змутнелае, як цёмныя воды нядужы.
Плугам час узараны, i ружа зямлёю была.
У марудным вадазвароце цяжкiя, пяшчотныя ружы,
Ружу грузь i пяшчоту ў двайныя вянкi запляла.
* * *
Праз ноч шахраяў грэла сварка -
Ў шынку гулялi ў дамiно.
Прыйшла зь яечняю шынкарка;
Манахi выпiлi вiно.
На вежы ўзьелiся пачвары,
Чый вышчарам страшнейшы рот?
А ўраньнi казанiк паджары
Ў палаткi заклiкаў народ.
На рынку звадзяцца сабакi,
Мянялы ляскае замок.
У вечнасьцi крадзе ўсялякi,
А вечнасьць - як марскi пясок.
Яго губляюць панарады -
Ён не трымаецца ў мяхах.
I пра начлег, яму ня рады,
Адну лухту нясе манах.
* * *
Забыўся слова зноў, што я хацеў сказаць.
Сьляпая ластаўка пад ценяў столь прыб'ецца,
На крылах зрэзаных, з празрыстымi гуляць.
Узрушанасьцю сьпеў начны пяецца.
Ня чутна птушак. Цьмян як сам ня свой.
Табун сьвiтае грывамi шаўкова.
Пусты чаўнок плыве ў траве сухой.
Мiж конiкаў прытомнасьць трацiць слова.
I ледзь расьце, як храм, на злосьць бядзе,
То раптам здасца звар'яцелай Антыгонай,
То ў ногi мёртвай ластаўкай падзе,
З стыгiйскай ласкай i галiнкаю зялёнай.
Вiдушчых пальцаў сорам ня вярнуць мане
I выпуклую радасьць пазнаваньня.
Рыданьне аанiдаў страшна мне
I водзван, i туман, i зьзяньне!
Ва ўладзе сьмертных i кахаць, i пазнаваць,
Для iх i гук у ксты пральецца,
Ды я забыўся, што хачу сказаць, -
Душа пад ценяў столь бясплотная прыб'ецца.
Празрыстае ўсё не аб тым цьвярдзiць,
Бо ластаўка, сяброўка, Антыгона...
А на губах, як чорны лёд, гарыць
Стыгiйскага прыпамiнаньне звону.
* * *
Калi з ударамi ўдар сустракаецца,
I нада мною, як кон,
Забыўшы стому, маятнiк гайдаецца,
I хоча быць мне лёсам ён,
Сьпяшаецца, i груба с